В деревне Киевец Воложинского района установили и открыли Памятный знак о наших предках, провели праздник «Дзяды»
Далее программа, фоторепортаж>>»
1. Программа праздника «Дзяды» в память о наших предках в деревне Киевец и его околицах. 1.1. Программа открытия Памятного знака о предках. Присутствовало около 150 участников из соседних деревень, потомков наших предков, общественных профессиональных организаций, сотрудников, гостей и лиц, занимающихся возрождением исторического, культурного и природного наследия на малой Родине. Вступительное слово Владимира Капустина, руководителя проекта. Снятие покрывала из Памятного знака, зажжение лампады и возложение цветов, обход участников вокруг камня под колокольный церковный звон, ознакомление с Памятным знаком. Выступили: Игорь Чекалов, Юрий Важник, Вячеслав Рагойша, Евгений Савич, Анна Сокал, Наталья Стекольникова, Александр Базарнов. Комментарии других участников. В заключении: информация о благоустройстве по проекту возрождения 10 культурных, исторических и природных памятников в деревне Киевец и ее околицах. 1.2. Освящение камня - Памятного знака. 1.3. Экскурсия участников на родниковый комплекс «Навiнская крынiца»: ознакомление с элементами благоустройства и наглядной информацией, забор родниковой воды. 1.4. Встреча наследников предков с соседних деревень у Поклонного Креста: поклонение Кресту и Спису предков; раскрытие полотенца и покрывала; приглашение гостей к столу; выступление, пение старинных и прошедшей нашей молодости песен, в том числе «Многае лета» и «Сто гадоў»; обсуждение даты ежегодного проведения праздника «Дзяды» в память о наших предках.
Далее опубликованы>>
1. Вступительное слово при открытии Памятного знака. Уступнае слова на аткрыцці Памятнага знака нашым продкам Паважаныя землякі, суседзі, сябры, госці, сёння ў нас такі дзень, такі час. Сёння мы адкрываем Памятны знак нашым продкам, хто жыў на гэтай зямлі ўздоўж рэчкі Іслачы і яе прытокаў. У вялікіх і маленькіх вёсачках, хутарах і фальварках. Хто тут нарадзіўся, працаваў, змагаўся за гэтую зямлю, хто залажыў добрыя традыцыі, хто праславіў нашу Радзіму, хто пакінуў нам культурны здабытак, захаваў гэты экалагічны куток прыроды. У гісторыі нашых продкаў былі такія важныя падзеі, якія змянялі развіццё нашай Беларусі у барадзьбе за свой сувірнітэт і незалежнасць. Напрыклад, можна выдзяліць дзьве. Іх важна памятаць не толькі ў нас, але і ў суседніх краінах. Перщая падзея – разгром ваярами ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам у 1362 годзе на «Сініх Водах» татарскіх войск траіх ханаў Залатой Арды, якія імкнуліся захапіць надоўга нашы землі і Заходняю Еўропу. Другая – бітва на Грунвальдскім полі ў 1410 годзе над войскамі Тэўтонскага ордэна. У ёй прынялі ўзел нашы продкі на чале з вялікім князем Вітаўтам. Гэта перамога дала магчымасць больш як на 500 гадоў пазбегнуць набегаў немцаў і іх наемнікаў на нашу тэрыторыю, а таксама на землі балтаў і ўсходніх славян. Былі і іншыя падзеі і цяжкія гадзіны для нашых продкаў, дзядоў і бацькоў. Гэта і апошняя вайна, якая прынесла нам разбурэнне і забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса. Мы вітаем усіх прысутных і тых, хто не змог прыйсці сюды сёння. Асаблівая падзяка усім, хто прымаў удзел у гэтым праекце. - Мы вітаем супрацоўнікаў грамадскага абъяднання «Беларускую асацыяцыю экспертаў і сюрвейераў на транспарце» і яе унітарнае навукова- практычнае прадпрыемства «БАЭС», якія распрацавалі праект, аказалі фінансавую дапамогу, заплацілі па дагавору за пагрузку, прывоз і ўстаноўку гэтага вялікага каменя. - Вітаем прыхажан Кіявецкай царквы Святой Жываначальнай Сёмухі і жыхароў суседних вёсак за ўдзел і гатоўнасць зберагаць Памятны знак. - Вітаем грамадскае аб'яднанне Беларускі Сход спадчыннікаў за дапамогу ў распрацоўцы ідэі Памятнага знака. - Падзяка Валожынскаму раеннаму выканкаму і Пяршайскаму сельвыканкам за хадайніцтва па атрыманні згоды Міністэрства культуры на ўстаноўку і выкананне работ па гэтым праекце. Самая вялікая падзяка тым, хто непасрэдна працаваў над стварэннем і ўсталяваннем Памятнага знака. - Вядомаму скульптару Валер'яну Янушкевічу, нашаму земляку, родам з Ракава, за аўтарскую распрацоўку і ліццё рэл'ефнай кампазіцыі Божай Маці з немаўляткам, «дрэва жыцця» Беларусі, макетаў першазданнага Крыжа, арнамента і узнаўлення старажытнага шрыфта. - Выдатнаму майстру – каменяцёсу Уладзіміру Щпакаву, з Мінска, за прымяненне новай тэхналогіі апрацоўкі самага цвёрдага каменя. - Щырая падзяка нашым унукам Вадзіму, Таццяне і Хрысціне за выкананне цяжкай фізічнай працы па ўсталяванні ўручную падмурка пад камень і насып гэтай пляцоўкі. Вітаем асабіста: настаяцеля Кіявецкай царквы іерэяАляксандра Базарнава за бласлаўленне праекта і дапамогу; заснавальніка арт-галерэі ў Ракаве, мастака Фелікса Янушкевіча і яго творчае сямейства; IT-архітэктара дызайнера Яўгена Лойку, супрацоўника УП БАЭС; контр-адмірала Зыгмунта Жабко – арганізатара Саюза ваенных маракоў Беларусі, аднакласніка, сябра, родам з тутэйшай вёскі Ляскоўкі, і яго сястру Ганну з сям'ёй; прафесара Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Яўгена Савіча, аўтара многіх кніг і падручнікаў; прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вячаслава Рагойшу і яго навуковае сямейства – заснавальникаў музея поліэтнічнай культуры ракаўщчыны, за каштоўныя парады ў распрацоўцы ідэі праекту. Асабіста вітаю родных – Капустаў, Важнікаў і Камінскіх, сям'ю беларускіх Пушкіных, з Старадарожскага раёна, блізкіх з Канады, новых знаёмых - аматараў зберажэння памяці аб продках, якія прыехалі на адкрыцце Памятнага знака. Дзякуй за дапамогу ўсім, хто нядаўна пасяліўся тут: пражывае, працуе, прыязджае на адпачынак. Хацелася б сказаць пра ажыццяўленне ідэі Памятнага знака. Па - першае. Месца ўстаноўкі знаходзіца на скрыжаванні шляхоў нашых продкаў. Адзін вядзе праз Івянец у першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага - Навагрудак. Другі, праз Ракаў, на Мінск, далей да нашых суседзяў – на Кіеў і Маскву. Трэці, у напрамку – Галімцы, Койданава, Бярэсце – на Кракаў, а пазней у Варшаву; чацьверты – на Люцынку і Валожын – у Гародню і Вільню. Цяпер пра сам камень. Ён прыкаціўся да нас з далекай Скандынавіі многа вякоў таму назад. Навукоўцы знаюць з якога месца і гары ён пачынаў свой шлях. Камень паросшы мохам. Таму рашылі: мох не здымаць, хай расце і нагадвае пра мінулае. Знешне камень выглядае, як парус, пад ветрам – сімвал руху ўперад. Гэта сапраўдны камень – Дзед. Вакол каменя, брук – круг, 5 м у дыяметры, з камянеў, прывезеных з палёў суседніх вёсак Навіны і Міжрэчча. Зроблены насып з пяску у відзе квадрата 8 х 8 м, абкладзены дзёрнам. Такім чынам, выкананы ўсе памеры «Залатога сячэння»: падмурак каменя –жалезабетонная пліта памерам 3 х 3 м, круг – дыяметрам 5 м і насып – квадрат 8 х 8 м. Гэта пляцоўка стала ўжо энергетычным месцам. На камяні зроблены выявы з трох бакоў. У цэнтры – выява першазданнага Крыжа. Кажуць, што такі Крыж нёс на Галгофу Iсус Хрыстос. Гэта адзін з Крыжоў Еўфрасінні Полацкай – Маці Беларусі. З правага боку – рэльефная кампазіцыя Божай Маці – заступніцы Беларусі, з немаўляткам. Аўтар выканаў ўсе кананічныя параметры аблічча Божай Маці і зрабіў арыгінальнае афармленне. З левага боку – рэльефная кампазіцыя двух абагульняльных тэм: «Дрэва жыцця» і «Дрэва рода нашых продкаў». На гэтай выяве паказана сімвалічнае дрэва Беларусі – дуб, яго каранні, ствол, з сучкамі, трэщынамі, галінамі. Лічбамі на ствалу дрэва абазначаны час важных падзей у жыцці нашых продкаў і ўстанаўленні нашай дзяржавы, пачынаючы з 11 стагоддзя. За гэты перыяд былі не толькі дасягненні, але і страты. Гэтыя страты адзначаны адрэзанымі сучкамі ад дрэва развіцця Беларусі і трэщынамі. А далей, уверх, галіны, напоўненыя энегіяй і жыццём нашых дзен. На пярэднім плане выява беларускай сям'і. Гэта абагульняючы вобраз трох пакаленяў: дзеда, дачкі або нявесткі і ўнука. Калі судзіць па шырыне пояса, які раней насіў гаспадар – гэта не багатая сям'я, але і не бедная. На руках у дзеда сімвал гаспадаркі – беларуская хатка, а побач – козачка і сабачка. Але няма маладога гаспадара, яго сына, ці мужа яго дачкі. Магчыма ён на працы, а можа на вайне, ці невярнуўся адтуль. Яны чакаюць. І таму іх позіркі накіраваны на дарогу. Насцярожаны. Хтосьці ідзе. З якой мэтай, або з навінамі? З добрымі, ці не надта? Як яго сустракаць? Унізе, на камяні, стужка з надпісамі пад кожнай выявай. Яна такая: «Любі Айчыну сваю. Рабі Дабро. Адказвай прад Богам». Асноўная частка тэкста – кліч нашых продкаў, можа, як цяпер кажуць, ідэя. Але яна крыху змянілася, улічваючы мірную і абарончую дактрыну сёняшяй Беларусі, і заклікае рашуча рухацца наперад. Тэкст змящае ВОСЕМ сакральных слоў. З іх ТРЫ ключавыя – «ЛЮБІ, РАБІ, АДКАЗВАЙ». Скульптар і каменяцёс выканалі гэты надпіс літарамі розных часоў жыцця нашых продкаў. Паміж літарамі аўтарскі арнамент з маленькіх кругоў – сімвалаў узвышэння, і вязі, якая ўзносіць нас у жыцці – да Крыжа. Як кажуць: «Кожны нясе свой Крыж». Вось такая атрымалася выява. Хто ўжо быў тут – адчуў энергетыку каменя. Так, што прыходзьце сюды самі, з дзеткамі і ўнукамі, абдымайце камень, дакранайцеся да Аблічча і Крыжа, атрымлівайце энергію, узвышайце духоўнасць і радасць у жыцці. Дзякуй за ўвагу! 2. Основные фотоснимки Памятного знака в проекциях – публикуются впервые. 3. Фоторепортаж о празднике «Дзяды» в деревне Киевец и ее околицах. Далее опубликованы>> 4. Этапы работ по воздвижению Памятного знака о предках будут опубликованы на сайте WWW autoexp.org Общественного объединения «Белорусская ассоциация экспертов и сюрвейеров на транспорте» после обработки фото и аудио материалов.
|