Победа нас обязывает! Наступил известный праздник – 75 лет Победы в последней мировой войне. Называю ее так, потому что она может стать последней. Об этом писали и говорят большие мыслители, философы, ученые. Например, Альберд Эйнштэйн писал, что если начнется третья мировая война, то во время четвертой воевать будут… палками…
>> Далее – см. статью >>»
Перамога нас абавязвае! Дзень апошняй вайны, вядома, вялікае свята. Дзякуй нашым родзічам – дзеду, бацьку, брату, маці за іх намаганні ў цяжкім шляху да Перамогі. Не толькі дзякуй за гэтую Перамогу. Дзякуй і за тое, што на працягу нашай гісторыі продкі змагаліся за свабоду: былі верныя традыцыям, гонару і годнасці. Гэта былі сапраўдныя ваяры, для якіх свабода і свае меркаванні былі галоўнымі: гісторыя і традыцыі жылі ў іх памяці, культура і вера былі ў іх душы, а прыродны пачатак – у генах. Многія сем’і з валожыншчыны страцілі ў апошняй вайне сваіх родных і блізкіх. Светлая ім памяць! Тут іх шануюць і помняць. Пры падрыхтоўцы гэтага артыкула спатрэбілася пазнаёміцца з грунтоўнымі крыніцамі, напрыклад, з шматтомным «Зборам помнiкaў гiсторыi i культуры Беларусi». Дык вось, у Валожынскім раёне налічываецца 55 памятных знакаў, стэлаў, помнікаў савецкім салдатам, партызанам і ахвярам апошняй вайны (а цяпер іх яшчэ і болей). Яны ўсе наўліку, знаходзяцца ў дагледжаным стане і, вядома, да свята будуць зноў абноўлены. Да іх не зарастае народная сцяжына. Іх будуць наведваць родныя, блізкія, проста нашы грамадзяне, госці. Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць ваеннаслужачым падшэфнай часці, якія выканалі вялікую работу па абнаўленню помніка Невядомаму салдату, што каля вёскі Кіявец Пяршайскага сельскага савета. Савецкія ваіны загінулі тут у першыя дні вайны ў няроўным баі з фашыстамі і былі пахаваны мясцовымі жыхарамі. У дзень адкрыцця адноўленнага помніка сюды прышлі і ўдзельнікі працы, і жыхары, каб ушанаваць памяць загінаўшых. Вядома, што і ў дзень Парамогі тут будуць узложаны кветкі. Невядомы салдат – гэта сімвал воіна, якога звычайна ўшаноўваюць і дзяржава, і грамадзяне краіны дзеля памяці аб усіх загінуўшых. У праекце канцэпцыі адраджэння малой радзімы запланавана прывесці ў парадак і навакольную тэрыторыю, а таксама пракласці да помніка сцежку “Невядомага воіна”.
Тут прыгожая ландшафтная тэрыторыя: блізка працякае вядомая рэчка Іслач з прытокам, заліўны луг і сасновы бор. У рэчку недалёка ўпадае і Кіявецкая крыніца. Узятая супрацоўнікамі ОО БАЭС вада з крыніцы і прааналізаваная ў Рэспублікансім цэнтры гігіены, аказалася прыгоднай для піцця. Гэтае месца можна ўпарадкаваць і зрабіць з яго ўнікальны мемарыяльны комплекс “Невядомага воіна”, якіх не так ужо шмат. Ёсць міжнародны праект «Дзеля славы агульнай Перамогі», пры фінансаванні якога былі выкананы работы і ў Валожынскім раёне па абнаўленні помнікаў загінуўшым воінам.
Успамінаецца лёс і маіх родных, усёй нашай сям’і. Старэйшы брат, Кастусь, пайшоў на фронт. Наша сям’я так чакала ад яго вестачкі! Потым, на жаль, прыйшла пахаронка. Загінуў 7 студзеня 1945 года ў баях за горад Банску Штяўніцу, у Чэхаславакіі. Мае спробы знайсці магілу брата не давалі вынікаў. Я стаў шукаць. Паехаў у 1982 годзе на ўказанае ў пахаронцы месца – у вёску Жэмбяроўцы. Жыхары сустрэлі ветліва. Кіраўнік месцовай улады Ладзіслаў Яжэнскі расказаў, што быў цяжкі бой за горад у гарах. Ён успамінаў: у веску на падводах звозілі параненых і забітых, першым аказвалі медыцынскую дапамогу, апошніх памагаў хаваць каля сцяны касцела жыхар – вінаградар гэтай вескі Ян Гонда. Там даведаўся, што пазней парэшткі салдат былі перазахаваны ў горадзе Штураве (на беразе Дуная, зараз Славакія). Я тут убачыў вялікія могілкі. Гэта быў ваенны мемарыял Чырвонай Арміі, дзе было захавана 5433 чырвонаармейцаў. У той час было ўстаноўлена толькі каля 30 плітак з імёнамі. Я аддаў пашану ўсім, хто тут пахаваны, з надзеяй у наступны раз устанавіць тут плітку памяці і па свайму брату. Але абставіны ў гэтай краіне змяніліся. Так я і не выканаў наказ маці – аддаць апошнюю пашану яе сыну. Цяпер, як пішуць у інтернэце, дзякуючы фінансавай падтрымцы амбасады Расійскай Федэрацыі, на могілках у 2016 годзе ўстаноўлены гранітныя пліты з асабістымі дадзенымі 4473 загінуўшых салдат і афіцэраў. У спіску Кастуся няма. Ён магчыма ў ліку невядомых. Трэба зноў шукаць. Гляжу на пахаронку, пішу, а слёзы ў вачах... Можа хто ведае з чаго пачынаць. Адгукніцеся. Буду ўдзячны. Прыемна, што тут, на малой радзіме, устаноўлены помнік воінам-землякам былога Яршэвіцкага сельскага савета, дзе высечана прозвішча і майго брата. Другі брат Віктар у час вайны ў юнацкім узросце аказаўся ў Германіі. Аб яго лёсе таксама доўга сям’я не ведала. Ён усё ж цяжкай і доўгай дарогай вярнуўся дамоў. Брат Анатоль, які быў у той час малым хлапчуком, цяпер ужо цяжка ўспамінае аб мінулым, хвалюецца. Мой бацька, Уладзімір, не быў на апошняй вайне – па ўзросту. У маладыя гады ён адслужыў сем гадоў у войску з 1911 года. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з кайзераўскай Германіяй. 3 1914 года, разам са старэйшым братам Іванам на фронце былі ў адной роце, у адным акопе. Бацька быў цяжка паранены і, пасля лячэння у шпіталі (у Маскве), зноў на фронт. Вярнуўся ж на радзіму, у вёску Шэляўщчыну, што каля пасёлка Івянец, толькі ў 1917 годзе. Затым жаніўся з Елісаветай Камінскай. Пераехаў да яе ў вёску Навіны і працаваў на зямлі. Нарадзілася і вырасла сямёра дзяцей, цяпер ужо – 14 унукаў, а праўнукаў яшчэ больш. Я эпізодаў вайны не памятаю зусім. Толькі з успамінаў маці ведаю, напрыклад, такое. Калі немцы прыйшлі ў нашу вёску і наладзілі допыт яе жыхароў, ці былі тут партызаны, мая бабка Алёна пасадзіла мяне, двухгадовага, у саначкі і хацела адвесці да родных, ажно ў вёску Ракаў – за 10 кіламетраў. Запомнілася маё пасляваеннае дзяцінства. Вучыўся ў Кіявецкай пачатковай школе; затым у Крывіцкай сямігадовай, жыў на кватэры маей сястры Жэні; а закончыў Ракаўскую сярэднюю школу. Чаму аб гэтым пішу? У атэстаце аб сярэдняй адукацыі мне запісалі другое прозвішча – дабавілі ў ім суфікс “ін”. Можа, гэта была памылка? Тады не звяртаў увагі. А цяпер шкада, і таму часта пішу і сапраўднае прозвішча – па бацьку. Адзначаючы 75 гадоў Перамогі, можна сцвярджаць – ваенныя пакуты былі ў многіх сям’ях. У Беларусі загінуў у часе вайны кожны трэці яе жыхар. Гэта ўжо ўстаноўлены факт. Выснова адназначная – без ахвяр не было б і Перамогі. Аднак не заўсёды гэтыя ахвяры былі апраўданы. І зараз важна берагчы памяць аб загінуўшых на фронце і ўвогуле ўсіх ахвярах вайны. Мы павінны помніць і аб тым, што зарадзіўся фашызм больш за 500 гадоў таму назад з ідэяй “паходу на Усход”. Той фашызм быў з удзелам нашых продкаў пераможаны ў бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе. Правал ідэі фашызму пацверджаны і вынікам двух апошніх сусветных войнаў. Перамогі нашых продкаў могуць паслужыць урокам і тым, хто гэтыя войны пачынаў, хто цяпер праводзіць халодную і эканамічную войны, хто для розных краін прадаўжае выклікаць санкцыі і крызісы, а цяпер дэфолты, хто гоніць уверх колькасць сваей прадукцыі (ВВП), парой непатрэбнай і нізкай якасці, якая ніколі, асабліва для малых краін, не можа павялічыць якасці жыцця іх грамадзян, а толькі знішчае рэсурсы планеты, увялічвае на зямлі смецце, забруджвае паветра і ваду. Як гаварылі нашы продкі: ”Не ганіце шпарка каней…павольна, павольна – далей праедзеш, не зробіш шкоды сабе і другім”. Лепш менш – ды лепей. У такіх умовах ужо прырода бунтуе і прыносіць нам новыя выпрабаванні па інфекцыі – гэтага нечаканага і нябачнага ворага, з якім мужна змагаюцца медыцынскія работнікі і ўсе, хто ім дапамагае. Ім дзякуй і пашана. Спачуванне родным, хто страціў сваіх блізкіх, і рады за тых, хто выздаравеў. Для нас ставіцца пытанне жыцця, экалагічнай бяспекі чалавека і ўсяго жывога, цяпер і ў будучым. Але не трэба панікаваць. Трэба больш прыслухоўвацца і рабіць, што кажуць спецыялісты, выконваць іх парады і рэгламент паводзін у такіх экстрымальных умовах. У першаю чаргу – памагаць самаму сабе, быць самадысціплінаваным, не рызыкаваць - “ай, неяк будзе”. І ўсе ж, калі мы вернемся да ранейшага перыяду, то пасля такіх выпрабаванняў нерацыянальная тэхнагенная індустрыялізацыя і далей будзе забруджваць паветра, зямлю і ваду нашай планеты. Вынік па змяненню клімату вядомы. Цяпер зразумела, што вярнуцца назад, як было раней, немагчыма. Свет які нядаўна быў, стане другім. Як сведчыць тэорыя катастроф, пераходны перыяд складаных сістэм знаходзіцца ў стане біфуркацыі – нявызначаннасці ні таго, ні другога, ні іншага вектар напрамку. Яна павінна хутка перайсці ў устойлівы стан. Але якім ён будзе? І шкадаваць пра эканамічныя страты ўжо не прыдзецца, а патрэбна разам з пераходам у новыя метадалогіі дзейнасці і тэхналогіі, больш звяртаць увагі і паралельна выконваць тыя праграмы развіцця, якія ставяць задачы далейшага павышэння экалагічнай бяспекі, зберажэння прыроды. Інакш, магчыма, у цяжкіх для яе ўмовах, можна прывесці чалавека да новых выпрабаваннняў. Нашы продкі бачылі перад сабой ворага і перамагалі. Кожны раз аднаўлялі гаспадарку, прымянялі новае, станавіліся мацнейшымі. Яны зберагалі для нас прыроду: масівы лясоў, лесабалотных тэрыторый, заказнікаў, якія, асабліва сёння, сталі патрэбны, як фільтры для ачысткі паветра ад рознага забруджвання, а таксама сталі акамулятарам зберажэння чыстай вады і яе крыніц. Таму гэты кластар прыродных аб’ектаў можа стаць адзіным у Еўропе, дзе можна будзе разам з граматным гаспадараннем, аднаўленнем і зберажэннем помнікаў культуры і гісторыі стварыць у будучым “Родны кут” для аздараўлення нашых грамадзян і замежных гасцей. Але гэта ўжо будзе наступнай тэмай распрацоўкі беларускай ідэі, яе праграм і праектаў. А сёння трэба аператыўна змагацца з бядой і яе наступствамі. Мы зразумеем, што якасць нашага жыцця, гэта не толькі вал розных тавараў, маёмасці, рэчаў, ці грошай, гэта, папершае, наша здароўе – фізічнае і духоўнае, гатоўнасць дапамагчы, рабіць дабро і адказваць за свае ўчынкі. Гэта павінны мы помніць: старшае і малодшае пакаленні, нашчадкі пераможцаў. Цяпер аб нашым праекце. Калі ўлічыць, што на тэрыторыі Пяршайскага сельскага савета знаходзіцца каля 20 помнікаў культуры, гісторыі і прыроды, наша “Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвейераў на транспарце” (ОО БАЭС) распрацавала канцэпцыю адраджэння рэгіёна і просіць выканкам Валожынскага раёна разгледзіць яе. Наш праект – аб адраджэнні і добраўпарадкаванні вёсак, вуліц, дарог, пешаходных пераходаў, помнікаў, месцаў працы, адпачынку і турызму нашых и замежных грамадзян. Гэта своеасаблівы кластар розных аб’ектаў, якія адпавядаюць указанай вышэй мэце і, пры іх выкананні, памогуць нашым грамадзянам часцей бываць на прыродзе, дзе чыстае паветра, вада і зямля. Такія кластары можна планаваць і ў другіх знакамітых мясцінах нашага раёна, напрыклад, у вёсцы Ракаў і яго аколіцах, а таксама ў ваколіцах паселка Івянца, вёсак Вішнява і не толькі ў нашым раёне. Неабходна зрабіць першы крок, сказаць сабе: трэба імкнуцца да лепшага – няглядзячы ні на што! Палова з названых у праекце аб’ектаў ужо абноўлена, частка з іх адраджаецца руплівымі яго ўдзельнікамі. Гэта і абнаўленне царквы ў вёсцы Кіявец, помніка “Невядомаму салдату” і продкам, добраўпарадкаванне аб’ектаў памяці класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна- Марцінкевіча, Навінская крыніца. Другая палова праекта патрабуе затрат на абнаўленне, пабудову новага, нават на ўтылізацыю аварыйнага. Але ўжо пачынаюцца работы. Зусім нядаўна ЖКХ раёна на Кіявецкіх могілках пачала акуратна спілоўваць аварыйныя дрэвы і ўтылізаваць іх. Жыхары тутэйшага экапасялення высадзілі ў Кіяўцы каля 100 сажанцаў дуба, граба, сосен і ялін. Тут жа, у будынку былога раней бровара і карчмы, адкрыўся магазін. Гаспадар плануе адкрыць і кавярню. Трэба рэстаўрыраваць і “Лядоўню”, як помнік гісторыі. Раней тут рабілі “лёды” – першае марожанае ў Беларусі. Навукоўцы абгрунтоўваюць у праекце як стварыць літаратурны музей у вёсцы Люцінка, дзе працяглы час жыў і працаваў В. Дунін - Марцінкевіч. Хочацца спадзявацца, што новае кіраўніцтва раёна і выбраныя дэпутаты прымуць і дапамогуць рэалізаваць гэты праект. У праекце ёсць прапанова правесці ў раёне сход (форум), на які запрасіць: вядомых землякоў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і гаспадарак, прадпрымальнікаў, уласнікаў аграсядзібаў, спонсараў і пагаварыць па пытанні адраджэння малой радзімы. Неабходна стварыць умовы для паляпшэння якасці жыцця ў рэгіёне. Гэта будзе выдатным падарункам па зберажэнні памяці аб мінулых падзеях, 75-годзя Перамогі, замацаваннем надзеі на добрае будучае. У заключэнне хачу павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усіх маіх землякоў, родных, калег на рабоце – удзельнікаў праекта адраджэння, членаў ОО БАЭС, ацэншчыкаў транспартных сродкаў, членаў сабрання наследнікаў продкаў ОО МСШД з вялікім святам 75 - годзем з дня Перамогі: пажадаць крэпкага здароў’я, шчасця, поспехаў, каб быў дабрабыт у вашай хаце, каб пераадолелі часовыя цяжкасці, каб быў мір на зямлі і маглі мець надзею, магчымасць шчыра працаваць на якасць свайго жыцця ў нашай Беларусі. Па сутнасці тое, што паэт Алесь Бачыла выказаў у сваім вершы “Радзіма”:Чужое зямлі нам не трэба, Пачуцці ва ўсіх нас адны: Мы хочам, каб мірнае неба Не знала пажараў вайны. Уладзімір Капусцін (Капуста), генеральны дырэктар грамадскага аб’яднання Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвейераў на транспарце
|